Перайсці да зместу

Індзейская ўдава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Райт
Індзейская ўдава. 1783 або 1784
Indian Widow
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 101,6 × 127 см
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Вялікабрытанія
(інв. 1961-508/6[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Індзейская ўдава» (англ.: Indian Widow) — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, скончаная ў канцы 1793 або пачатку 1794 года і ўпершыню выстаўленая на персанальнай выставе Райта ў 1985 годзе. Цяпер карціна выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2]. Сам мастак выкарыстоўваў назву «Індзейская ўдава», але больш поўная назва — «Удава індзейскага правадыра, якая сочыць за зброяй свайго нябожчыка мужа» (англ.: The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of Her Deceased Husband).

Згодна з Нікалсанам, частка дэталей карціны (шкуры, пер'е, нож) досыць дакладныя, у той час як драпіроўкі толькі даніна моднай манеры выявы жанчын, якія перажываюць цяжкасці; гэта сведчыць у карысць таго, што Райт выкарыстоўваў сапраўдны рэквізіт[3].

Іншы мастак з Дэрбі, Джон Рафаэль Сміт (John Raphael Smith), выгравіраваў гэту карціну ў 1785 годзе[4]. Сам Райт напісаў яшчэ даволі блізкую копію «Індзейскай удавы» (загінула пры пажары)[2], а таксама яшчэ адну карціну, прысвечаную жаночай сіле духу — «The Lady in Milton's Comus».

Зноскі

  1. а б Art UKArt UK. Праверана 3 чэрвеня 2023.
  2. а б Indian Widow Архівавана 5 сакавіка 2011., Derby City Council, accessed March 2011
  3. Benedict Nicolson. Joseph Wright of Derby: painter of light. — 1968. — Vol. 1. — С. 148.
  4. The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of her Deceased Husband, (Clayton 31), John Raphael Smith, Christies.com